Гарадзенскіх праваабаронцаў зноў выклікаюць у міліцыю

2014 2014-04-02T13:55:42+0300 2014-04-10T15:29:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau-piket-ukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў і уладзімір Хільмановіч

Віктар Сазонаў і уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля выклікаюць 3 красавіка ў Ленінскі РАУС Гародні. Як паведаміў ім намеснік начальніка аддзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС Павел Лапато пытанне датычыць 25 сакавіка, калі гарадзенскія актывісты сфатаграфаваліся з беларускай і ўкраінскай сімволікай у памятных мясцінах гораду і павіншавалі жыхароў Гародні з Днём Волі.

Яшчэ 1-га красавіка Раману Юргелю патэлефанавалі з гарадзенскай міліцыі і паведамілі, што ён мусіць з’явіцца ў Ленінскі РАУС. У гэты ж дзень на кватэру Віктара Сазонава прыходзіў участковы міліцыянт, але праваабаронца ў гэты час не было дома.

25 сакавіка бягучага году Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель сфатаграфаваліся ў розных памятных мясцінах Гародні з украінскай і беларускай сімволікай, а пасля павіншавалі гарадзенцаў праз інтэрнэт са святам.

“Гарадзенска Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international