Канадзкі ўрад лічыць небясьпечнымі стажыроўкі праваабаронцаў у Беларусі.

2003 2003-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канадзкая праваабарончая арганізацыя “Human Rights Internet” вырашыла не накіроўваць свайго актывіста Дэрэка Мартына на стажыроўку ў Беларусь.
Дэрэк Мартын плянаваў стажыравацца ў Беларускім Хэльсынскім камітэце 6 месяцаў, але Дэпартамент міжнародных дачыненьняў ураду Канады, які дасьледаваў магчымасьць гэтай паездкі, вырашыў, што яна можа быць для яго занадта рызыкоўнай.

У Беларускім Хэльсынскім камітэце мяркуюць, што гэтае рашэньне зьвязанае зь нядаўняй высылкай зь Беларусі грамадзяніна Нямеччыны Яна Буша, які супрацоўнічаў з моладзевымі палітычнымі арганізацыямі Беларусі. Таксама рашэньне канадзкіх чыноўнікаў зьвязваюць зь перасьледам няўрадавых, у тым ліку праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.
Канадзкая праваабарончая арганізацыя “Human Rights Internet” вырашыла не накіроўваць свайго актывіста Дэрэка Мартына на стажыроўку ў Беларусь.
Паводле Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international