Салігорск: Падлік галасоў у звыклай непразрыстай манеры (фота)

2014 2014-03-24T10:57:22+0300 2014-03-24T10:57:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-padlik-galasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі канстатуюць, што працэдура падліку галасоў у Салігорску ўжо традыцыйна адбывалася ў непразрыстай манеры. Вынікі самай важнай часткі выбараў падсумоўвае каардынатар кампанні “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў сталіцы шахцёраў Леанід Мархотка.

- Ніводны з нашых назіральнікаў не меў магчымасці бачыць непасарэдна, як падлічваецца кожны бюлетэнь. Хоць, здавалася б, абсалютна аніякай канкурэнцыі на гэтых безальтэрнатыўных акругах не было, - кажа праваабаронца. - Не было і асобнага падліку галасоў. Толькі на адным участку нашаму назіральніку Уладзіміру Шылу праз скаргі і тэлефанаванні ў тэрытарыяльны выбаркам удалося дамагчыся агалошвання старшынёй камісіі асобных вынікаў падліку па датэрміновым галасаванні і галасаванні ў дзень выбараў.

Выніковых паседжанняў камісій пасля падліку галасоў ніводны незалежны назіральнік таксама не пабачыў. Адпаведна, аніякіх фактаў асобных меркаванняў сябраў камісіяў альбо адмоў у падпісанні выніковага пратакола не магло быць зафіксавана з-за наўпроставай адсутнасці гэтых выніковых паседжанняў.

Асноўнай інтрыгай гэтых выбараў, па словах Леаніда Мархоткі, заставалася пытанне яўкі выбаршчыкаў. Хаця фармальна мінімальны парог на мясцовых выбарах скасаваны, аднак дэ-факта ўлады імкнуліся забяспечыць максімальную яўку дзеля надання выбарам большай легітымнасці ў вачах грамадства.

- Падчас галасавання на гэтых выбарах мы ладзілі сваеасаблівы назіральніцкі зрэз. На пэўнай колькасці ўчасткаў ажыцяўляўся візуальны падлік колькасці ўсіх прагаласаваўшых выбаршчыкаў ва ўсе дні. На іншых участках назіральнікі прысутнічалі толькі пры падліку галасоў, - распавядае салігорскі каардынатар кампанні “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. - Там, дзе асобнага падліку выбаршчыкаў не было, у выніковых пратаколах намаляваны стандартныя для ўсёй краіны 80%. А на нешматлікіх участках, дзе мы здолелі забяспечыць татальны падлік, нават у афіцыйных пратаколах яўка вагаецца каля 50%. І гэта пры выкарыстанні з боку ўладаў сур’ёзнага адміністратыўнага рэсурсу для забеспячэння гэтай яўкі.

Па дадзеных праваабаронцы, большасць салігорскіх выбаршчыкаў на  участках з назіральнікамі прагласавала датэрмінова. Аднак яўка на некаторых з іх ў дзень галасавання ў афіцыйных пратаколах была штучна прымалявана больш чым на восем соцень чалавек. Спадар Мархотка адзначае, што значных ніхто з назіральнікаў не зафіксаваў ніводнага факту ўкідвання ці падмены бюлетэняў у скрынях для галасавання. Аднак дадзеныя ў выніковых пратаколах абсалютна не адпавядаюць вынікам незалежнага назірання. Падобна на тое, што канчактовыя лічбы браліся адказнымі членамі камісій наўпрост з паветра ды падганяліся пад загаддзя патрэбны працэнт.

На фота: Падлік галасоў на Салігорскім ўчастку №23

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international