КДБ уганаравала супрацоўніц дзяржаўнага тэлебачання

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Граматамі і каштоўнымі падарункамі аддзячыла абласное ўпраўленне КДБ за сумесную працу журналістаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Магілёў”.

Уганараванне было прымеркаванае да Дня работнікаў радыё і тэлебачання. Са спазненнем амаль на два тыдні, але ў сувязі з гэтым прафесійным святам, упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці адзначыла працу журналістак рэгіянальнага тэлебачання Ірыны Бардзілоўскай і Таццяны Сяргейчык.

Тэлежурналісткі з некалькімі сваімі калегамі былі запрошаны з гэтай нагоды ў офіс упраўлення КДБ. Ва ўрачыстых абставінах ім ўручылі граматы і каштоўныя падарункі і пажадалі далейшых творчых поспехаў – у тым ліку на шляху сумеснай працы мясцовага тэлебачання і ўпраўлення дзяржбяспекі.

Абедзве гэтыя супрацоўніцы дзяржтэлебачання сапраўды адзначыліся і ў мінулым годзе, і сёлета тэлесюжэтамі, якія запомніліся сваёй незвычайнасцю. У інфармацыйных на першы погляд рэпартажах крытычна распавядалася пра дзелавыя кантакты рэгіянальных грамадскіх арганізацый з замежнымі гасцямі.

Здымачныя групы ў абодвух выпадках адкрыта суправаджаліся невядомымі людзьмі ў цывільным і супрацоўнікамі міліцыі ў форме, якія “на законных падставах” праверкі дакументаў прысутных забяспечвалі журналісткам пранікненне ў памяшканні, дзе адбываліся сустрэчы з замежнікамі.

Адзін з такіх сюжэтаў быў выкарыстаны ў інфармацыйнай праграме Першага телеканалу (БТ) “Панорама недели”, паведаміла прэсс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international