Орша: за адну гадзіну на ўчастку запісалася галасаваць на даму 340 чалавек

2014 2014-03-18T19:14:47+0300 2014-03-18T19:14:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікаў абмяжоўваюць у магчымасці сачыць за выбарчым працэсам. Пра такія факты паведаміў Яўген Анішчанка, сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, кандыдат у дэпутаты па Будаўнічай акрузе №3 і назіральнік на ўчастку №6 па Маладзёжнай выбарчай акрузе №8.

"Я зарэгістраваўся назіральнікам і хацеў прысутнічаць на падліку бюлетэняў, якія ўчора развозілі па ўчастках. Іх мусяць падлічыць і падпісаць сябры ўчастковай выбарчай камісіі. Але назіраць за працэсам не было магчымасці: памяшканне, дзе месціцца ўчастак, было зачыненае. Не ведаю, ці быў нехта ўнутры, ці бюлетэні падпісвалі ў іншым месцы. Такая самая карціна была на ўсіх участках у Оршы. Яны адчыніліся толькі ў 17 гадзін, і працавалі да 19, пакуль там быў дзяжурны сябар камісіі. Так што колькі бюлетэняў было атрымана, калькі іх налічылі, так і застаецца невядомым," - распавёў Яўген Анішчанка.

Зранку 18 сакавіка на ўчастку №6 ужо было зафіксавана 340 чалавек, якія нібыта выказалі жаданне галасаваць дома, працягвае актывіст:

"Мы дзяжурым на ўчастку папераменна з Мікалаем Клешчанком, даверанай асобай кандыдата Віталя Тамашэвіча. Яму і паведамілі, што ў першую ж гадзіну галасавання запісаліся адразу 340 чалавек, якія хочуць, каб да іх прыехалі са скрыняй. Гэта – амаль трэцяя частка ад колькасці ўсіх выбаршчыкаў на ўчастку, дужа шмат! Мікалай заявіў, што 23 сакавіка гатовы ездзіць па хатах разам з прадстаўнкамі камісіі. Але яго адразу папярэдзілі, што месца ў машыне для яго няма. Так што, калі хоча, няхай ездзіць следам за сябрамі камісіі на сваім уласным транспарце".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства