Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-03-18T13:21:33+0300 2014-03-18T18:55:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 

Анонс выпуску:

 

“Хроніка пераследу”: Генадзь Лойка будзе судзіцца з КДБ за адмову праінфармаваць яго па-беларуску. Лідзія Ярмошына назвала "Народны рэферэндум" нелегетымным.

 

"Падзея тыдня":  Напярэдадні датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, якія адбудуцца ў Беларусі 23 сакавіка, сталічныя праваахоўнікі распачалі паляванне на інфармацыйную прадукцыю апазіцыйных кандыдатаў і незалежных назіральнікаў.

 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: У адным з выпускаў нашай праграмы мы ўзгадвалі гісторыю маладога чалавека з Гарадзеншчыны Раміза Мамедава, асуджанага да 24 гадоў за забойства стрыечнай сястры ў горадзе Ліда. Аднак ні суд, ні следства «не звярнулі» ўвагі на той факт, што ў дзень забойства Раміз не прыязджаў у гэты горад. Дзякуючы намаганням маці, гэтая справа патрапіла на кантроль Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. ААЦ зрабіў заключэнне, што Раміза агаварылі і ў дзень забойства яго не было ў Лідзе. Такое ж заключэнне зрабіў і тагачасны Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, які асабіста дапытваў двух нібыта сведак абвінавачання. Здзівіла тое, што адзін з іх мае наркатычную залежнасць і, як указана ў матэрыялах справы, нават даваў паказанні ў стане ап'янення, але менавіта на гэтых паказаннях суд будаваў сваё абвінавачанне. На падставе заключэння ААЦ у 2011 годзе Вярхоўны суд адмяніў прысуд і праводзілася новае пракурорскае расследванне па справе. І - у 2013 годзе Гродзенскі аблсуд зноў прызнаў Раміза Мамедава вінаватым у забойстве, прызначыўшы ранейшае пакаранне - 24 гады зняволення. І гэты прысуд зноў заснаваны на паказаннях тых жа сведак. Пасля абскарджання ў Вярхоўным судзе прысуд застаўся ў сіле. У пошуках выйсця з такой тупіковай сітуацыі маці Раміза звярнулася па дапамогу ў ПЦ “Вясна”. Аб праблемах, з якімі яна прыйшла да праваабаронцаў, - у гутарцы з Галінай Мамедавай.

 

"Навіны палітвязняў": Уладзь Яроменак выйшаў на волю; Міжнародны   кінафестываль праваабарончых фільмаў у Жэневе 9 сакавіка адбыўся пад лозунгам за вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

 

У музычных паўзах –  хіты з ЕўраМайдану ў Кіеве.

 

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2014-12/2014-03-18_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international