viasna on patreon

Смяротнае пакаранне: ад помсты да абаліцыянізму

2014 2014-03-18T11:27:22+0300 2014-03-18T15:24:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dp-abolition.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У наш час у свеце расце рух абаліцыяністаў - прыхільнікаў поўнай адмены смяротнага пакарання (ад лацінскага Abolitio - «адмена»). Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае арганізацыя Amnesty International.

 

Гістарычна смяротнае пакаранне эвалюцыянавала са звычаю “кроўнай помсты”, які існаваў яшчэ ў стражытным грамадстве і быў выказаны ў формуле «вока за вока, зуб за зуб». Тады не пакараць злачынцу, не адпомсціць лічылася ганьбай. Помста ўспрымалася як справядлівасць і правасуддзе. Паступова, са з'яўленнем дзяржавы карныя функцыі перайшлі да дзяржаўнага апарату, смяротнае пакаранне зрабілася  публічным і набыло статус крымінальнага пакарання, якое выконваецца ад імя дзяржаўнай улады. Разам з гэтым павялічылася і колькасць злачынстваў, якія падпадаюць пад кару смерцю.

 

У наш час больш за палову краінаў свету альбо адмовіліся ад смяротнага пакарання, альбо не выкарыстоўваюць яго на практыцы. Пры гэтым 98 краінаў – абаліцыяністы, дзе смяротнае пакаранне адсутнічае наогул – за злачынствы, здзейсненыя як у мірны час, так і падчас вайны. Сярод краінаў-абаліцыяністаў – Швецыя, якая больш за сто год (з 1910) не выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. 

У гарадскім музеі Стакгольма ёсць частка экспазіцыі, якая называецца «Цёмны бок», прысвечаная злачынствам і пакаранням. У тым ліку і смяротнай кары. 

У 1539 годзе ў Швецыі таму, хто кіне пірагом у твар каралю,пагражала смяротнае пакаранне. Цяпер за гэта - штраф.

 

У музей прыходзяць школьнікі, студэнты, а таксама (абавязкова) датэрмінова вызваленыя з турмы, якія знаходзяцца пад наглядам, - тут можна паслухаць і паглядзець відэа-запісы споведзяў людзей, якія здолелі сацыялізавацца пасля зняволення.       

 

У Швецыі больш за сто год няма смяротнага пакарання, але плакаты супраць гэтага віду кары можна бачыць у грамадскіх месцах.

Бо Швецыя зараз змагаецца за адмену смяротнага пакарання ў краінах, дзе яно існуе (у тым ліку – у Беларусі). Адначасова і ў Швецыі актывісты руху супраць смяротнага пакарання нагадваюцьсваім суграмадзянам, што “Помста – гэта не правасуддзе”.    

 

Плакат супраць смяротнага пакарання ў гарадской бібліятэцы Стакгольма
Кайданы ды іншыя прылады для катаванняў – у Швецыі можна пабачыць толькі ў музеі
Гарадскі музеі Стакгольма

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства