Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны

2014 2014-03-14T10:12:46+0300 2014-03-14T10:12:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

   Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк правёў 13-га сакавіка адзіночную акцыю супраць умяшальніцтва Расіі ва ўкраінскія ўнутраныя справы і ўвядзенне расійскіх войск на тэрыторыю ўкраінскай суверэннай дзяржавы, гарантам суверэнітэту якой і яе непадзельнасці сярод іншых з’яўляецца і сама Расія.

   Віталь Гуляк выйшаў з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў а 17-тай гадзіне, у людны час, каб пабольш людзей убачылі яго пратэст. Там яго ўжо чакалі невядомыя людзі ў цывільным, якія адразу сталі здымаць яго на відэакамеру. Так Віталь прастаяў з плакатам і пад наглядам невядомых каля пятнаццаці хвілін. Пасля з’явіўся міліцыянт у форме, які прадставіўся намеснікам начальніка Ваўкавыскага РАУСу, і прапанаваў актывісту прайсці ў аддзяленне міліцыі. Таксама ён адразу растлумачыў, у чым абвінавачвае Віталя.

   У аддзяленні на Вітала Гуляка быў складзены пратакол за правядзенне несанкцыянаванай акцыі, пасля чаго актывіста адпусцілі. Суд па яго адміністрацыйнай справе прызначаны на 14 сакавіка, на 10 гадзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international