КДБ затрымала пастара Яраслава Лукасіка

2007 2007-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ адвезьлі грамадзяніна Польшчы пастара Яраслава Лукасіка ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Яна паведамілі, што там на яго складуць пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства, павелдамляе Радыё Свабода.

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў будынак пратэстанцкай царквы "Яна Хрысьціцеля". У том момант там адбывалася набажэнства. Яны запатрабавалі спыніць службу. У царкве знаходзіўся пастар Яраслаў Лукасік.

Раней супрацоўнікі КДБ загадалі Дэпартамэнту міграцыі скасаваць пастару дазвол на знаходжаньне на тэрыторыі Беларусі і дэпартаваць яго як грамадзяніна, які "сваімі дзеяньнямі пагражае дзяржаўнай бясьпецы".

Пастар Яраслаў Лукасік зьвярнуўся у суд са скаргай. Ён прасіў патлумачыць сапраўдную прычыну сваёй дэпартацыі. Грамадзянін Польшчы мае права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 7 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international