Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

2014 2014-03-10T11:42:22+0300 2014-03-10T16:38:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maskouskisudminska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 студзеня Дзмітрый Дзмітрыеў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ падчас руху па пр-це Незалежнасці ў Мінску. У гэты дзень аўтамабілісты праводзілі акцыю "Стоп падатак" супраць увядзення збору на дапушчэнне траспартнага сродку да руху.

На Дзмітрыева быў складзены пратакол за тое, што ён нібыта без патрэбы падаваў гукавыя сігналы - парушэнне п.172 Правілаў дарожнага руху. Пасля яго пакаралі штрафам у памеры 3 б.в. (390 тыс.рублёў). Кіроўца нязгодны з абвінавачваннем. У сваё скарзе ён указвае, што пры разглядзе справы былі парушаны патрабаванні ПВКаАП - пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні не адпавядае форме і зместу, віна ў здзяйсненні правапарушэння не была даказаная. У сувязі з гэтым Дзмітрыеў прасіў адмяніць пастанову аб справе і накіраваць справу на новы разгляд.

25 лютага справу разглядала суддзя Таццяна Мотыль у судзе Маскоўскага раёна. Спасылаючыся на рапарты супрацоўнікаў ДАІ, суд прыйшоў да высновы, што санкцыя аб спагнанні штрафа правамерная, а таму рашэнне ДАІ пакінуў без змены.

Дзмітрый Дзмітрыеў накіраваў скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна старшыні Мінскага гарадскога суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international