Заўтра павінен выйсці на волю палітвязень Уладзімір Яроменак

2014 2014-03-10T11:11:11+0300 2014-03-10T11:20:24+0300 be

11 сакавіка з арыштнага дома ў Баранавічах павінен вызваліцца актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) былы палітзняволены Уладзімір Яроменак, пра гэта паведаміла яго жонка Валянціна. 

Дакладны час вызвалення невядомы, вядома толькі, што Уладзіміра павінны адпусціць у першай палове дня. Сустракаць яго плануюць жонка і таварышы па «Маладым фронце». 

У жніўні мінулага года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду і прыгаварыў яго да трох месяцаў арышту. Асуджаны і яго адвакат абскардзілі прыгавор у вышэйстаячай інстанцыі, аднак Мінгарсуд, разгледзеўшы скаргу ў лістападзе, пакінуў прыгавор у сіле. 11 снежня Яроменак быў узяты пад варту. 

Уладзімір Яроменак праходзіў у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Яго прыгаварылі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011-га вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над Яроменкам устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго ён трапляў у суд двойчы. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013-га — на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду. 

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што прэвентыўны нагляд прымяняецца беларускімі ўладамі ў дачыненні да былых палітзняволеных, каб кантраляваць іх дзеянні і прымусіць адмовіцца ад актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Наступным павінен выйсці на волю Мікалай Аўтуховіч — 8 красавіка.

Адрасы палітвязняў

Алесь Бяляцкі

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Папраўчая калонія №2, атрад №14.

Эдуард Лобаў

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а / с 20 папраўчая калонія № 22

Мікола Статкевіч 

212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

Мікалай  Аўтуховіч

 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1

Мікалай Дзядок 

212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

Ігар Аліневіч

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 папраўчая калонія № 10

Яўген Васьковіч 

 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

Арцём Пракапенка

212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15

Васіль Парфянкоў

213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international