Прыпынена крымінальная справа супраць Вячаслава Сіўчыка

2007 2007-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Пасля двух месяцаў разбіральніцтва следчыя прыйшлі да высновы, што палітык Вячаслаў Сіўчык не вінаваты ў беспарадках падчас святкавання Дня волі, паколькі гэтых беспарадкаў не было.

У дакуменце за подпісам начальніка аддзела следчага ўпраўлення ГУУС Мінгарвыканкама Міхалькевіча даводзіцца, што “в связи с отсутсвием в действиях Сивичака состава преступления” расследаванне па справе, узбуджанай 22 сакавіка, спынена.

— Гэтая крымінальная справа была істэрыяй лукашэнкаўскага рэжыму, — пракаментаваў “Салідарнасці” Вячаслаў Сіўчык. — Улады баяліся Дня Волі. З юрыдычнага ж пункту гледжання там нічога не было. І дзіўна, што каб разабрацца ў гэтым, спатрэбілася цэлыя два месяцы. Толькі пры гэтым рэжыме магчыма абвінавачанне ў масавых беспарадках, якія маглі б быць пасля.

Нагадаем, 24 сакавка, напярэдадні Дня Волі Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы па абвіначанні ў “арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international