Канстытуцыйны суд адмаўляецца ініцыяваць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі РБ

2014 2014-03-04T15:10:06+0300 2014-03-04T15:10:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам начальніка Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда А.В. Каравай, у якім паведамляецца, што яго зварот разгледжаны па падстве арт. 22 Канстытуцыі РБ аб судаўладкаванні і статусе суддзяў і ў адпаведнасці з Законам РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Як вынікае з адказу, Канстытуцыйны суд не будзе звяртацца да кампетэнтнага дзяржаўнага органа з прапановай прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародна-прававымі абавязацельствамі РБ, а прапануе гэта зрабіць самому заяўніку.

Сяргей Гоўша звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды ігнаравання дзяржаўнымі структурамі РБ рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН, які прыняў два станоўчыя рашэнні па яго зваротах. У абодвух выпадках, па меркаванні Камітэта, дзяржавай былі парушаны правы Сяргея Гоўшы, замацаваныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 22 у першым выпадку і арт. 19 і 21 у другім). І кожны раз, адзначаў праваабаронца ў сваім звароце ў КС, Камітэт указваў пэўныя меры, якія дзяржава павінна была выканаць дзеля аднаўлення парушанага права. На жаль, па словах праваабаронцы, з боку дзяржавы ў абодвух выпадках не прымалася ніякіх захадаў дзеля выканання меркаванняў Камітэта.

У адказе з Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда паведамляецца, што калі Сяргей Гоўша мяркуе, што пытанні, выкладзеныя ў яго звароце, недастаткова ўрэгуляваны ў заканадаўстве РБ, то ён можа накіраваць свае прапановы аб унясенні адпаведных зменаў і дапаўненняў у дзяржаўныя органы, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы.

– Так, я прасіў Канстытуцыйны суд ініцыяваць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародна-прававымі абавязацельствамі РБ. У сваім лісце даводзіў яшчэ, што Беларусь не прымае ніякіх захадаў дзеля выканання меркаванняў Камітэта па правах чалавека ААН. І, на маю думку, Канстытуцыйны суд, які адказвае за канстытуцыйнасць нарматыўна-прававых актаў, павінен быў адрэагаваць на гэтыя парушэнні заканадаўства. Але замест канструктыўнага адказу яны мне паведамляюць, што я маю права звяртацца ў дзяржаўныя органы, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, – пракаментаваў праваабаронца.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international