Гродна: абласная выбарчая камісія не задаволіла аніводнай з 9 скаргаў

2014 2014-02-28T21:44:24+0300 2014-02-28T21:44:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лютага адбылося паседжанне Гродзенскай абласной выбарчай камісіі, на якім разглядаліся скаргі незарэгістраваных па розных акругах вобласці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Прысутны на паседжанні назіральнік Віктар Сазонаў паведаміў, што агулам камісіяй было разгледжана 9 скаргаў ад 8 розных грамадзянаў. Грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук склаў ажно 2 скаргі – адну па адмове рэгістрацыі ў абласны, а іншую – раённы савет. Адпаведныя камісіі сцвярджаюць, што ў Івана Крука былі няправільна сабраныя подпісы на вылучэнне, адно з парушэнняў па меркаванні камісіі – некаторыя падпісчыкі не ўласнаручна запісвалі даты. Хаця Крук даводзіў, што ён асабіста збіраў подпісы за сябе, і такія парушэнні выключаныя, і што ён мае звесткі пра ціск на некаторых падпісантаў, Гродзенская абласная камісія адмовіла ў задавальненні абедзвюх скаргаў.

   Таксама прысутны на разглядзе прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Зміцер Бандарчук хацеў даказаць, што ён не парушыў заканадаўства. Ён не быў зарэгістраваны кандыдатам па прычыне няправільнага запаўнення дэкларацыі – прыкладам, указаўшы лецішча як маёмасць, не пазначыў валоданне зямлёй, на якой стаіць дачны домік.

   Сярод іншых разглядаліся таксама скаргі зэльвенскага актывіста Яўгена Скрабутана, слонімскага актывіста Івана Бедкі, Вадзіма Баркоўскага, Віталя Ленашкевіча, Ігара Банцара, а таксама грамадскага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча.

   Аніводная з 9 скаргаў не была задаволена. Мікалай Уласевіч, які прыехаў на разгляд сваёй скаргі, лічыць абсурднымі прычыны яго нерэгістрацыі і мае намер абскардзіць рашэнне абласной камісіі ў судзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international