Блогера Ліпковіча чакае суд

2014 2014-02-28T15:49:17+0300 2014-02-28T15:52:42+0300 be

На вядомага блогера Яўгена Ліпковіча пачалі адміністрацыйную справу за спаленую кнігу расійскага фантаста Сяргея Лук'яненкі.

Яго вінавацяць у распальванні вогнішча ў забароненым месцы. Нагадаем, што 25 лютага блогер спаліў у Севастопальскім парку кнігу Лук'яненкі. Так ён выказаў пратэст супраць выказванняў фантаста пра падзеі ва Украіне і забарону перакладаць свае кнігі на ўкраінскую мову.

Пра адміністрацыйную справу блогер даведаўся з сайта "Нашай нівы": журналіста выдання паспрабавалі выклікаць на допыт як сведку. Сам Яўген Ліпковіч кажа, што да яго міліцыя яшчэ не звярталася. Ён намераны прызнаць сваё дзеянне і з гэтай нагоды разлічвае на мінімальнае пакаранне — папярэджанне:

Ліпковіч: "Нягледзячы на тое, што справа мела значны рэзананс, я лічу, што я дзейнічаў у стане крайней нестабільнасці. Бо я палічыў, што заява пісьменніка Лук'яненкі спрыяе распальванню нацыянальнай варажнечы, у тым ліку — на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".

Максімальнае пакаранне, якое пагражае Ліпковічу, — штраф у 1 мільён 560 тысяч рублёў (12 базавых велічыняў).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international