У Жодзіне вырабілі агітацыйныя плакаты і ўлёткі да выбараў

2014 2014-02-28T12:36:07+0300 2014-02-28T12:37:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uliotki-zhodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота А.Лапіцкага

фота А.Лапіцкага

27 лютага жодзінскі гарвыбаркам вырабіў інфармацыйныя плакаты і ўлёткі для апавяшчэння выбаршчыкаў пра кандыдатаў праз гарадскія паштовыя скрыні.

 
Каляровыя плакаты, пакункі чорна-белых ўлётак-абвестак з фотавыявамі ды кароткай інфармацыяй пра кандыдатаў вырабленыя цэнтралізавана за сродкі ЦВК. Дадатковую агітацыю па новых правілах павінны рабіць кандыдаты самастойна - за ўласныя сродкі праз прыцягнутыя выбрачыя фонды.
 
Незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі паведамляе, што па звестках з жодзінскай гарадской выбарчай камісіі практычна ніхто з кандадатаў не будзе ствараць выбарчыя фонды. Апроч таго, назіральнік адзначае пасіўнасць кандыдатаў у падрыхтоўцы і правядзенні агітацыйнай кампаніі.
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international