Пікеты ў Рэчыцкім раёне — пад пільным наглядам міліцыі і ўлады (фота)

2014 2014-02-28T10:53:36+0300 2014-02-28T10:53:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechica-agit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лютага кандыдат ў дэпутаты Рэчыцкага раённага Савету па выбарчай акрузе №35 Алег Шабетнік (каардынатар кампаніі «Гавары праўду!») і яго давераныя асобы правялі першыя агітацыйныя пікеты ў вёсках Каравацічы і Перавалока. На пікетах прысутнічаў назіральнік Валерый Пуціцкі. Пікеты праходзілі ў дазволеных месцах – на пляцоўках каля сельскіх Дамоў культуры. Па словах назіральніка, у Каравацічах пікет прайшоў без эксцэсаў, не лічачы прысутнасці ўчастковага міліцыянера. У вёсцы Перавалока за ўдзельнікамі пікета сачылі невядомыя з аўтамабіля, якія здымалі ўсё на відэакамеру. Праз нейкі час з'явіўся і старшыня Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі Рыгор Якушаў, які пачаў сварыцца на актывістку «Гавары праўду!» Алену Лінкевіч. Яна збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму», што выклікала абурэнне ў старшыні раённай камісіі. «Рыгор Якушаў выхапіў у актывісткі подпісы і выклікаў міліцыю. Прыйшоў жа той самы ўчастковы, што назіраў за пікетам у Каравацічах. У канфлікт умяшаўся дзеючы дэпутат раённага Савету, які з'яўляецца даверанай асобай Алега Шабетніка, і ўдалося неяк улагодзіць спрэчку», - патлумачыў Валерый Пуціцкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international