Палітвязня Андрэя Клімава, які знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1, адмаўляюцца змясціць у шпіталь

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“У Андрэя дрэнныя справы са здароўем, – паведаміла прэс-службе Аб`яднанай грамадзянскай партыі яго маці Ала Пятроўна. – Вельмі баліць галава і сэрца. Ён напісаў: можа здарыцца, што здароўе не вытрымае”.

У камеры сына, як паведаміла маці, на 4 ложкі прыходзіцца 6 чалавек. Акрамя Андрэя, у якога хворае сэрца, усе паляць. “Ён у кожным лісце піша, што затыхаецца ад дыму”, – сказала Ала Пятроўна.

У родных палітвязня спачатку адмаўляліся прыняць для яго імпартныя лекі. Начальнік медыцынскай часткі СІЗА Ала Мяхедава заяўляла, што ў іх ёсць усе неабходныя медыкаменты. Аднак Андрэю Клімаву выдавалі толькі карвалол і іншыя танныя беларускія лекі, якія яму не дапамагалі. Пасля патрабаванняў блізкіх ад іх у СІЗА ўзялі прэпараты для палітвязня. “18 красавіка прынялі, а перадалі толькі праз 10 дзён, 27 красавіка – пасля маёй тэлеграмы ў Міністэрства аховы здароўя”, – адзначыла маці Клімава.

У тэлеграме яна таксама звярнулася да міністра аховы здароўя Васіля Жарко з просьбай абследаваць сына ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя. Яна паведаміла, што не давярае турэмным медыкам. Маці нагадала, што калі яе сын быў арыштаваны першы раз у 1998 годзе, то толькі дзякуючы ААН і Хельсінкскаму камітэту сям`я дамаглася адпраўкі Андрэя ў шпіталь, дзе пры паступленні ён знепрытомнеў.

Другі раз падчас першага зняволення Андрэй Клімаў патрапіў у шпіталь пасля таго, як яго збілі супрацоўнікі СІЗА. Калі Клімава прывезлі ў суд, пракурор выклікаў «хуткую дапамогу», лекар якой настойваў на неадкладнай адпраўцы зняволенага ў шпіталь. Аднак начмед Ала Мяхедава адправіла яго назад у СІЗА. З прычыны моцных боляў Клімаў 10 дзён не здольны быў выйсці з камеры да адвакатаў. Толькі пасля таго, як усе 55 краін АБСЕ, у тым ліку Расея, запатрабавалі неадкладнага абследавання Андрэя Клімава, яго адправілі ў шпіталь, дзе лячылі 32 дні.

“Як пасля гэтага можна давяраць начмеду Мяхедавай, якая ўвесь час гаварыла сям`і, што Андрэй здаровы?» – задала пытанне міністру аховы здароўя маці Клімава.

На яе зварот з Міністэрства аховы здароўя адказала в.а. начальніка кіравання арганізацыі меддапамогі Таццяна Мігаль. Яна паведаміла, што 27 красавіка праведзены сумесны агляд Клімава начальнікам медчасткі СІЗА, начальнікам тэрапеўтычнага аддзялення часткі, лекарам-тэрапеўтам і лекарам-псіхіятрам. Яны прызналі стан палітвязня здавальняючым і прынялі рашэнне, што ён у шпіталізацыі не патрабуецца. У той дзень Клімаву выдалі медыкаменты, перададзеныя сваякамі.

Ала Пятроўна адзначыла, што яе сына абследавалі тыя, каму сям`я не давярае. Андрэй 16 траўня другім разам звярнуўся з просьбай аб шпіталізацыі – непасрэдна да начальніка медчасткі Алы Мяхедавай.

“Андрэя бяруць на змор, – лічыць маці. – Робяць усё, каб ён абгаварыў сябе. Яму ладзяць самыя сапраўдныя катаванні”.

Сам Андрэй напісаў у лісце: “Першае месца займае здагадка, што яны дамагаюцца маёй смерці”. Андрэй паведаміў родным, што ў яго ўжо скончыліся лекі, якія яны яму перадалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international