Бабруйск: Ёсць кандыдаты ад дэмакратычных сіл

2014 2014-02-21T13:48:45+0300 2014-02-21T13:48:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі чалавек з ліку бабруйскіх дэмакратаў патрапілі ў спіс кандыдатаў у дэпутаты ў гарадскі Савет, але большасць жадаючых камісіі адсеялі. Напрыклад, у кампаніі "Гавары праўду" з 9 прэтэндэнтаў статус кандыдата атрымаў толькі 1 чалавек.

-З дзевяці прайшла толькі адна Людміла Каверына, яна пенсіянерка, - распавядае бабруйскі каардынатар "ГП" Алена Мядзведзева. - Для іншых прэтэндэнтаў знайшлі нейкія незразумелыя пакуль нагоды для адмовы. Нібыта даты не тыя ў падпісных аркушах ці дамы не да тых участкаў адносяцца. Я спецыяльна брала ў камісіі раздрукоўку з нумарамі дамоў і ўчасткаў, да якіх яны адносяцца, і мы працавалі па ім, таму мне незразумела, як так атрымалася. Будзем разбірацца па факце, калі атрымаем на рукі пратаколы.

Ад партыі "Справядлівы свет" вылучаліся 2 чалавекі, і іх зарэгістравалі кандыдатамі. Гэта пенсіянерка Ала Казлова і старшыня бабруйскай суполкі Арцём Мігалкін.

-Рэгістрацыя прайшла спакойна, без перашкод, - кажа намеснік старшыні бабруйскага "Справядлівага свету" Альберт Секяржыцкі. - Нас толькі папрасілі прадаставіць арыгінал пратакола з пасяджэння, на якім вылучаліся кандыдаты.

Старшыня мясцовай суполкі БХД Таісія Кабанчук кажа, што першапачаткова жаданне вылучацца выказала 15 іх сябраў.

-Але 4 чалавекі потым адмовіліся збіраць подпісы, іншыя ўсё ж пайшлі ў народ, - распавядае Таісія Кабанчук. - Нягледзячы на пасіўнасць выбаршчыкаў, усе нашы вылучэнцы сабралі патрэбную колькасць подпісаў і нават болей. Яны скарысталіся магчымасцю, каб паразмаўляць з людзьмі, данесці сваю пазіцыю, але выніковыя дакументы падалі не ўсе. На сённяшні дзень мы дакладна ведаем, што зарэгістравалі Святлану Грыцэнка, Дануту Дз'ячэнка і Іллю Родава. Пакуль невядома, ці прайшоў Арсень Чыгір, бо ён у ад'ездзе. Агулам адзначу, што збор подпісаў прайшоў без перашкод. Мы чарговы раз упэўніліся, што бабруйчане не ведаюць дзеючых дэпутатаў і не вераць будучым.

Колькасць і імёны іншых зарэгістраваных у Бабруйску кандыдатаў у дэпутаты пакуль шырокай грамадскасці невядомыя: афіцыйныя крыніцы не спяшаюцца іх агучваць.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international