Суд над актывістамі «Маладога Фронту» перанесены на 28 траўня

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння актывісту “Маладога Фронту” Барысу Гарэцкаму ў судзе Савецкага раёна Менска ўручылі позву з просьбай з’явіцца 28 траўня, а 10.00 на судовы разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Артур Фінькевіч. Такім чынам, дзень суду над “маладафронтаўцамі” перанесены, паведамляе Хартыя 97.

Нагадаем, раней паведамлялася, што працэс па справе актывістаў арганізацыі “Малады Фронт” пачнецца 30 траўня ў судзе савецкага раёна Менска. Справа моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанкі, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага будзе разглядаць суддзя Руслан Аніскевіч.

Раней па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса РБ быў асуджаны лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч. Яго суд прысудзіў да 1,5 гадоў агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international