Спроба затрымаць заяўніка акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007” Аляксея Янукевіча завяршылася безвынікова

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў 6 раніцы, як стала вядома ПЦ “Вясна”, на дом да намесніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча завіталі міліцыянты, каб затрымаць палітыка. Аднак паколькі сп. Янукевіч знаходзіцца зараз за мяжой, яны вымушаны былі пайсьці ні з чым. Нагадаем, што Янукевіч зьяўляўся адным з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”, судовыя працэсы над якімі пачаліся ў Менску ўчора.

Суды над сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам і актывісткай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай пасля вывучэння матэрыялаў справы і апытання сведак былі перанесены  на панядзелак.

Усіх палітыкаў – заяўнікаў акцыі абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).

Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international