Прапановы сябра акруговай камісіі ад Партыі БНФ у Бярозе часткова прынятыя

2014 2014-01-29T21:19:34+0300 2014-01-29T21:19:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit-razdacha-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра акруговай камісіі № 24 ад Партыі БНФ Ігар Меншыкаў на паседжаннні па ўзгадненні рашэння аб вызначэнні месцаў для правядзення агітацыі кандыдатамі прапанаваў пашырыць спіс месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі. На дадзены момант для такіх сустрэч у памяшканнях выдзелена толькі адно месца – у ДК на вуліцы Камсамольскай, які знаходзіцца на ўскрайку горада.  

- Улічваючы неактыўнасць нашых выбаршчыкаў, гэта яўна не на руку кандыдатам ад апазіцыі ці незалежных, якім не збяруць сходы на прадпрыемстве, як гэта бывае для кандыдатаў ад улады, - кажа Ігар Меншыкаў.

Ён адзначае, што ў цэнтры горада нечакана не аказалася вольных памяшканняў – усе раптам сталі рамантавацца. Хаця маглі б прыняць людзей на сходы залы ў будынку, дзе месціцца музычная школа і аддзел культуры, якія не рамантуюцца, але ў пераліку вызначаных будынкаў іх няма. Камісія не падтрымала прапанову прадстаўніка апазіцыйнай партыі ў гэтым пытанні.

Адначасова сябры камісіі ўхвалілі, хаця і не адразу, прапанову Ігар Меншыкава аб змяншэнні адлегласці з 50 да 20 метраў ад адміністрацыйных будынкаў для месцаў правядзення агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі, якія будуць вызначаны выканкамам. Зараз канчатковае рашэнне па вызначэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў агітацыйнага характару па-за памяшканнямі – за выканкамам. Нагадаем, такое рашэнне павінна быць прынята не пазней за 11 лютага (уключна).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international