Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

2014 2014-01-29T20:14:15+0300 2014-01-29T20:14:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Галадоўка, якая мусіла пачацца на зводзе БЗ ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), адкладзена яе ініцыятарам Міхаілам Кавальковым. Нагодай стала абяцанне з боку завадской адміністрацыі правесці канструктыўныя перамовы з старшынём суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага, у якіх будуць разгледжаны ўсе злабадзённыя пытанні “свабодаўцаў”. Заява з назвай “В режиме диалога” з’явілася і на афіцыйным сайце прадпрыемства. У ёй гаварыцца пра важнасць двух бакоў прыйсці да кампраміснага рашэння. А таксама паведамляецца, што перамовы пройдуць у апошнія дні студзеня.

-Не думаю, што жаданне правесці перамовы было рашэннем адміністрацыі завода, - каментуе заяву старшыня завадской суполкі СПБ Міхаіл Кавалькоў. – Бо ліст, дзе я абяцаў пайсці на скрайнія меры, быў дасланы дырэктару завода яшчэ ў лістападзе мінулага года, і ніякіх зрухаў. І толькі пасля таго, як я разаслаў яго копіі ў гарвыканкам, пракуратуру, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мне патэлефанавалі і прапанавалі сустрэцца. Гэта мог быць і ўплыў гарвыканкама, бо я атрымаў ліст ад намесніка старшыні Аляксандра Маркачова, дзе гаварылася, што сітуацыя не ў іх кампетэнцыі, але прагучала абяцанне, што яны звернуцца да адміністрацыі завода. Таму хто канкрэтна паўплываў на нашых апанентаў, застаецца толькі здагадвацца. Магчыма прычынай нават стала прыбыццё ў Мінск місіі прамых кантактаў Міжнароднай арганізацыі працы.

Пакуль пермовы не праведзены, Міхаіл Кавалькоў не спадзяецца на станоўчыя вынікі. Ён кажа, што ў дадзены момант увогуле сумняецца, што яны пройдуць.

-Падчас нядаўняй, папярэдняй сустрэчы з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы Уладзімірам Елісеенкам я агучыў усе свае пытанні, і мне паабяцалі, што яны будуць вырашаны. У тым ліку пытанне з юрыдычным адрасам, бо хутка наша прадпрыемства пераходзіць у іншую ўласнасць, і будзе мець статус ААТ, што патрабуе перарэгістрацыі. Пабачым, ці стрымаюць прадстаўнікі адміністрацыі сваё слова, - адзначыў прафсаюзны лідэр.

Міхаіл Кавалькоў кажа, што завадскому начальству зараз вельмі важна прадэманстраваць, што яны гатовы да пазітыўных зменаў. Нават артыкул пра дыялог з’явіўся на афіцыйным сайце ТДіА літаральна праз пару гадзін пасля сустрэчы Кавалькова і Елісеенкі.

-Магчыма, ад мяне чакалі нейкага скандала і нежадання ісці насустрач. Але я ўжо даўно кажу, што мы гатовыя да дыялогу, галоўнае, каб ён усё ж адбыўся, - рэзюмуе старшыня завадской суполкі СПБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international