Іна Соркіна: Пры звальненні ніхто не разглядаў маю навукова-педагагічную працу

2014 2014-01-28T13:14:28+0300 2014-01-28T13:14:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ina-sorkina.jpg
Іна Соркіна

Іна Соркіна

Супрацоўніца Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту Іна Соркіна не дамаглася перагляду сваёй справы. Яна лічыць звальненне яе з гэтай установы адукацыі – незаконным, таксама як і пазбаўленне яе пасады дацэнта ў выніку праведзенага конкурсу.

Выкладчыца выказала сваё меркаванне аб прычынах звальнення:

- Відавочна, што чальцы савета факультэта, якія галасавалі супраць мяне, кіраваліся зусім іншымі крытэрыямі, а не якасцю маёй навукова-педагагічнай працай за апошнія пяць гадоў. Канешне, сапраўдныя прычыны мне не называюцца, я магу толькі выказваць пэўныя меркаванні, здагадкі. І вось калі сапраўды паспрабаваць сфармуляваць такую прычыну, то яна мне бачыцца ў маёй прынцыповай пазіцыі, якую мне не раз прыходзілася і праяўляць, і адстойваць у шэрагу выпадкаў.

Апошні дзень працы на факультэце гісторыі і турызму Іна Соркіна пачала з працы ў дзяржаўным гістарычным архіве. 67 навуковых публікацыяў за пяць гадоў – яскравы паказнік плённасці навукоўца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international