«Белсат» перамог у судзе

2014 2014-01-27T13:05:53+0300 2014-01-27T13:05:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Вярхоўны суд не задаволіў патрабаванняў спадара Белякова, уласніка фірмы «БЕЛСАТплюс». Бізнесоўца дамагаўся забароны на выкарыстанне таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV») польскім тэлеканалам.

Калегія інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда адкінула патрабаванні спадара Белякова, палічыўшы іх неабгрунтаванымі. «Тыя аргументы, доказы, што пазоўнік прадставіў у судзе, не адпавядалі фармальным патрабаванням, таму суд прыняў такое рашэнне, – зазначае афіцыйны прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі Міхась Янчук. – Гэтае рашэнне можа быць яшчэ абскарджанае ў парадку нагляду цягам трох гадоў. Але што для нас важна – паводле беларускага заканадаўства такая ж самая справа з такімі ж самымі бакамі больш не можа разглядацца ў беларускім судзе. Гэта значыць, што спадар Белякоў не зможа падаць супраць нас такі самы пазоў другі раз».

Фірма спадара Белякова пад назваю «БЕЛСАТплюс» займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання ды радыётэхнічнага абсталявання. Першапачатковым патрабаваннем спадара Белякова з фірмы «БЕЛСАТплюс» было прыпыніць трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат» аператарамі спадарожніка «Astra». Аднак пасля першага паседжання пазоўнік змяніў патрабаванні і жадае толькі прыпынення выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV»).

Паводле заканадаўства, нельга блакаваць таварны знак, калі яго выкарыстоўваюць у іншай галіне (трансляцыя і прадукцыя тэлевізійных праграмаў). Фірма «БЕЛСАТплюс» не ажыццяўляе тэлевізійнай трансляцыі.

Тэлеканал зарэгістраваны ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі і не адмініструецца, а тэлебачанне не транслюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і таварны знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international