12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса

2014 2014-01-24T12:03:58+0300 2014-01-24T12:03:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukraina-1.jpg

Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак «Альтэрнатыва» і «Рух салідарнасці «Разам» 23 студзеня выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Мінску.

Яны праспявалі гімн «Магутны Божа». Калі людзі ўжо разыходзіліся, іх насціг спецназ.

Затрымалі не менш за 10 чалавек, паведаміў сведка падзеі, які затэлефанаваў у газету «Наша Ніва».

Сярод затрыманых былі Ілля Дабратвор, Міхал Мікуліч, Дзмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алег Кіроль. Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. У 22.30 усіх затрыманых пачалі адпускаць з РУУС без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international