Калінкавіцкія начальнікі зноў ідуць у дэпутаты

2014 2014-01-23T13:51:58+0300 2014-01-23T13:51:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калінкавіцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 12 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты райсавету. Так, выявіў жаданне стаць зноў дэпутатам дзеючы дэпутат райсавету, дырэктар Калінкавіцкага лясгасу Міхаіл Піліпейка. Таксама зноў будуць балатавацца ў дэпутаты райсавету дзеючыя дэпутаты, старшыні сельскіх саветаў (Дудзіцкага і Даманавіцкага) Іна Змушко і Ларыса Зайцава. Плануе стаць дэпутатам райсавету і начальнік Калінкавіцкага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях Мікалай Касцяшкін.

Ад працоўных калектываў вылучаны і паўторна ідуць у дэпутаты райсавету кіраўнік СВК «Дружба-Аўцюкі» Сяргей Даўгяла і кіраўнік участка «Азарычы » падраздзялення па абслугоўванню сельскіх населеных пунктаў КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» Уладзімір Салавянчык. Таксама выказалі жаданне стаць дэпутатамі райсавету загадчык натарыяльнай канторы Жана Шляга і намеснік дырэктара сярэдняй школы Людміла Саланіна.

Па паведамленню раённай газеты, чатыры ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Толькі не паведамляюцца прозвішчы ахвочых балатавацца ў абласны савет шляхам збору подпісаў.

А вось працоўны калектыў Калінкавіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС вылучыў кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва -камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрыя Згурскага.

Варта заўважыць, што раённыя газеты вельмі сціпла і сцісла асвятляюць выбарчую кампанію, часта па прынцыпу «ніякіх прозвішчаў, лічбаў, канкрэтыкі». Так, сайты Брагінскай, Лоеўскай, Нараўлянскай, Чачэрскай і Хойніцкай раённых газет сцісла перадаюць афіцыйную агульнарэспубліканскую інфармацыю пра выбары са спасылкамі на ЦВК і БелТА. Што ж тычыцца мясцовай тэматыкі, то на сайтах вышэйзгаданых раённых газет размешчана інфармацыя пра стварэнне выбарчых камісій і пра ўтварэнне ўчасткаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international