Газета "Витебские вести" лічыць, што існуе ўсяго адна палітычная партыя

2014 2014-01-21T15:30:14+0300 2014-01-21T15:30:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebskie-vesti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У артыкуле, прысвечаным храналогіі сёлетняй выбарчай кампаніі, наўпрост сказана: " у дадзены момант па вобласці праходзяць пасяджэнні кіруючых органаў палітычнай партыі, … дзе вызначаюцца з вылучэнцамі". Якую ж партыю мае на ўвазе абласная газета, не ўдакладняецца.

Газетны "пасаж" пра адзіную партыю, які нагадвае пра часы панавання КПСС, можна было б лічыць малазначнай памылкай ці абдрукоўкай у артыкуле "Выбарчыя камісіі прыступілі да разгляду заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп", каб яна не сведчыла пра няўважлівасць да выбарчых падзеяў.

Падобна, ніхто з кіраўніцтва вобласці, у тым ліку з ідэалагічных службаў, не чытае таго, што друкуецца ў галоўнай абласной газеце пад рубрыкай "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў". Абыякавасць да выбарчага працэсу дэманструюць і шараговыя жыхары: артыкул на інтэрнэт-сайце выдання на працягу сутак праглядзелі ( на 12.00 21 студзеня) ажно … 17 разоў! Гэта дужа невялікая колькасць праглядаў у параўнанні з іншымі матэрыяламі сайта. І ніхто з чытачоў не звярнуў увагі на недакладнасць – ні супрацоўнікі рэдакцыі, ні чыноўнікі, ні прадстаўнікі тых самых палітычных партый, якіх "не далічыліся".

Газета "Витебские вести" падае і іншую цікавую статыстыку. У нумары за 16 студзеня сказана, што на папярэдні дзень, перадапошні для падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, патэнцыйныя кандыдаты, ахвотныя балатавацца ў саветы ўсіх узроўняў, падалі толькі 489 заяў . Але ў апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп, паводле газеты, адбыўся нейкі "выбух": колькасць пададзеных заяў узрасла ў пяць з паловай разоў за адны суткі і дасягнула лічбы 2362! Паводле газеты, 15 студзеня было пададзена 141 заява ад ахвотных балатавацца ў Саветы базавага ўзроўню (раённыя і гарадоў абласнога падпарадкавання), а 16 студзеня такіх заяваў пабольшала амаль у 4 разы, іх стала 624 агульным лікам. Дынаміка росту колькасці заяў ад ахвотных балатавацца ў Саветы першачнага ўзроўню – пасялковыя, сельскія і гарадоў раённага падпарадкавання уражвае яшчэ болей: ад 277 на 15 студзеня да 1648 праз суткі, у апошні дзень рэгістрацыі.

Верагоднасці, што ў апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыйныя кандыдаты ўтварылі сапраўдны ажыятаж усё ж выключаць нельга, лічыць Мікалай Селівашка, кіраўнік абласной арганізацыі Партыі левых "Справядлівы свет", сябра абласной выбарчай камісіі:

"Такое іншым разам бывае, што людзі чакаюць апошняга дня, правяраюць дакументы, каб не было ніякіх недакладнасцяў. Дарэчы, тут адразу відаць, хто "рэкамендаваны" щладамі: такія людзі ўпэўнена падаюць дакументы ў першыя дні... Увогуле ж пакуль праблем з рэгістрацыяй ініцыятыўных груп на Віцебшчыне няма: у абласной камісіі ёсць заява толькі ад Уладзіміра Правальскага, колішняга скандальна вядомага ўдзельніка прэзідэнцкіх выбараў. Ён сабраў не ўсе належныя дакументы, і ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы яму адмовілі".

Мікалай Селівашка гаворыць, што вылучэнцы ад партый дакументы на ўдзел у выбарах яшчэ не падавалі. Аднак ёсць цэлы шэраг патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, хто з'яўляецца сябрам партыі, але ўсё адно вырашыў зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Такіх партыйцаў, паводле дадзеных на сайце аблвыканкаму, 42 чалавекі. Прыкладам, толькі на выбарах у абласны Савет пададзены заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп ад 8 партыйцаў (ад сябраў Партыі левых "Справядлівы свет" – 3, ад КПБ і Партыі БНФ – па 2, і 1 – ад АГП). Так што журналістам газеты "Витебские вести" варта быць больш уважлівымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international