Пытаньне выключэньня Беларусі з сістэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў ЕС стаіць востра

2007 2007-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб перамовы завяршыліся пасьпяхова, і справа не дайшла да выключэньня Беларусі з сыстэмы прэфэрэнцый", – заявіў Пэтэр Лёрэнц, кіраўнік аддзелу па супрацоўніцтву з краінамі СНД нямецкага міністэрства эканомікі.

Паводле яго, нямецкі бок сочыць за дыскусіяй, што цяпер вядзецца паміж Рэспублікай Беларусь і Эўразьвязам па пытаньнях Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Зьвязу, паведаміла Радыё Свабода.

Спадар Лёрэнц узначальваў нямецкую дэлегацыю на паседжэньні беларуска-нямецкай рабочай групы па гандлю і інвэстыцыях.

Варта нагадаць, што ў сьнежні мінулага году Рада міністраў Эўразьвязу ўжо выключыла Беларусь з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне павінна ўступіць у сілу праз два тыдні – у чэрвені. Яно ня ўвойдзе ў моц, калі беларускі бок выканае патрабаваньні Міжнароднай арганізацыі працы адносна становішча прафсаюзаў. Перамовы паміж бакамі працягваюцца, іх і меў на ўвазе Пэтэр Лёрэнц.

Беларускія афіцыйныя прадстаўнікі палічылі пажаданьне посьпеху перамоваў з боку нямецкага прадстаўніка пазыцыяй Бэрліну адносна выключэньня Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу. Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі заявіў, што беларускаму боку было "вельмі прыемна чуць аб пазыцыі нямецкай дэлегацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства