Аштрафаваны журналіст незарэгістраванай светлагорскай газеты “Рэгіянальныя навіны“ Кірыл Ксяндзоў

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 мая рашэннем суда Светлагорскага раёна на Ксяндзова накладзены штраф у памеры 930 тысяч рублёў (30 базавых велічынь). Штраф накладзены паводле артыкула 22.9 часткі 1 Адміністратыўнага кодэкса – “Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Абвінавачанне грунтуецца на змесце артыкулаў Кірыла Ксяндзова “Яны ведаюць свае ролі”пра дзейнасць дэпутатаў мясцовых Саветаў і “Прэзідэнцтва ў спадчыну”.

Матэрыялы былі надрукаваныя ў першым нумары газеты “Рэгіянальныя навіны“ за сёлетні год.

Суддзя Ірына Алісейка палічыла, што гэтыя публікацыі зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі і іншых дзяржчыноўнікаў, чые імёны там названы.

Хаця з часу публікацыі матэрыялаў да моманту складання адміністрацыйнага пратакола пракуратурай Светлагорскага раёна прайшло больш за два месяцы, Ірына Алісейка вынесла рашэнне аштрафаваць Кірыла Ксяндзова за “злоўжыванне свабодай масавай інфармацыі”.

Аўтар публікацый з прысудам не згодны.

Між тым, як звяртаюць увагу юрысты БАЖ, па-першае, сышоў тэрмін прыцягнення да адказнасці, і, па-другое, на момант здзяйснення правапарушэння дзейнічаў іншы Адміністратыўны кодэкс, які інакш вызначаў склад правапарушэння і памер пакарання.

Як заўважае намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец, застаецца яшчэ пытанне распаўсюду артыкула 22.9 КоАП на дзейнасць выданняў накладам менш за 300 асобнікаў. На думку юрыста, журналіст мае магчымасць абскардзіць рашэнне суда ў касацыйным парадку. А пакуль яно не ўступіла ў сілу, высновы рабіць рана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international