viasna on patreon

Гомельскі грамадскі актывіст Сяргей Сямёнаў патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службоўцаў гарвыканкама

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў БелаПАН, 14 траўня гомельскі грамадскі актывіст Сяргей Сямёнаў падаў у абласную пракуратуру заяву з просьбай прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці службоўцаў гарвыканкама. Падставай для заявы паслужыў дазвол гарадскіх уладаў правесці мітынг БРСМ супраць пераносу помніка Воіну-вызваліцелю ў Таліне. Акцыя прайшла 7 траўня каля гомельскай сярэдняй школы № 2.

На думку Сяргея Сямёнава, такімі дзеяннямі гарвыканкам парушыў сваё рашэнне ад 11 красавіка 2006 года №318 "Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у горадзе Гомелі". Згодна з дакументам для мітынгаў у абласным цэнтры адведзеная толькі адна пляцоўка – каля Дому культуры глухіх "Віпра".

"Актывістам дэмакратычных сілаў гарвыканкам адмовіў у правядзенні масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны чарнобыльскай трагедыі, нават на афіцыйна дазволенай пляцоўцы. А актыў БРСМ праводзіць свае мітынгі ва ўсялякім упадабаным месцы – поруч універсітэтаў, школ, на прадпрыемствах. Я прашу, каб у нас выконвалася законнасць, каб гарвыканкам прытрымліваўся ў сваёй працы хоць бы сваіх жа рашэнняў", – сказаў С.Сямёнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства