Дзейнасць адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама з’яўляецца сакрэтнай?

2014 2014-01-08T18:24:57+0300 2014-01-08T18:24:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asmalouskaja-klimavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдаўцу незалежнага інфармацыйнага бюлютэня “Клімавіцкая інфа-панарама” Сяргею Аржанцаву 8 студзеня адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама.

У гэты дзень на пасяджэнні камісіі павінны былі разглядацца некалькі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія зацікавілі выдаўца “Клімавіцкай інфа-панарамы”. Прысутнасць грамадскага актывіста чамусьці не спадабалася старшыні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Наталлі Асмалоўскай (на фота). Спадарня Асмалоўская, якая акрамя старшынства ў адміністрацыйнай камісіі адначасова ўзначальвае ўпраўленне справамі Клімавіцкага райвыканкама, паведаміла Сяргею Аржанцаву, што яна забараняе яму прысутнічаць на пасяджэнні.

Чым выкліканая такая адмоўная рэакцыя райвыканкамаўскай чыноўніцы, засталося незразумелым, бо згодна артыкула 2.14 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях “Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях разглядаюцца адкрыта”.

Магчыма, у Клімавіцкім райвыканкаме лічаць, што разглядаемыя на паседжаннях адміністрацыйнай камісіі справы аб адміністрацыйных правапарушэннях і прымаемыя па іх рашэнні з’яўляюцца сакрэтнымі?

Сяргей Аржанцаў пакінуў адпаведны запіс пра гэтае парушэнне ў кнізе заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама. Ён напісаў, што старшыня адміністрацыйнай камісіі Наталля Асмалоўская адмовіла яму ў праве прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без тлумачэння прычын. Таксама Сяргей Аржанцаў выказаў жаданне атрымаць афіцыйны адказ, чаму былі парушаны яго правы.

“Я хацеў папрысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі 8 студзеня, бо там павінны былі разглядацца справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах шэрагу маіх знаёмых, якія, да таго ж, маглі зацікавіць чытачоў “Клімавіцкай Інфа-Панарамы”, - распавядае Сяргей Аржанцаў. – Аднак, калі я хацеў прайсці на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі, яе старшыня Наталля Асмалоўская сказала, што яна, як кіраўнік камісіі, забараняе мне прысутнічаць на пасяджэнні. Прычын такога свайго рашэння спадарыня Асмалоўская не патлумачыла, адмовіўшыся гэта рабіць. Пасля гэтага я пайшоў на першы паверх будынка райвыканкама, запатрабаваў кнігу заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама і зрабіў у ёй адпаведны запіс пра парушэнне майго права прысутнічаць на адкрытым пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі. Зараз буду чакаць рэакцыі з боку чыноўнікаў Клімавіцкага райвыканкама, а потым буду планаваць свае далейшыя дзеянні”.

 

Фота з сайту Клімавічскага райвыканкаму

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international