Брэст: у судзе будзе разгледжана скарга наконт фармавання гарадской выбарчай камісіі

2014 2014-01-02T23:30:42+0300 2014-01-02T23:30:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовая арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” абскарджвае неўключэнне ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі прадстаўніка гэтай партыі Пятра Лявіцкага.

Як паведаміла кіраўнік брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, паседжанне, на якім быў створаны гарадскі выбаркам, працягвалася каля васьмі хвілін і непасрэдна на ім не было магчымасці задаць пытанні наконт вылучаных кандыдатур. “Пасля паседжання мы запыталі, чаму наш вылучэнец не быў уключаны ў склад камісіі, - распавяла Дзенісенка. – У адказ пачулі, што сябра нашай партыі ўжо быў у выбаркаме падчас мінулых выбараў у мясцовыя Саветы і зараз вырашылі аддаць перавагу іншым кандыдатурам. Але нам падаецца, што прычына ў іншым: Петр Лявіцкі раней працаваў у складзе ўчастковых выбарчых камісій на мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах і абодва разы не падпісваў выніковы пратакол, бо быў нязгодны з тым, як адбывалася працэдура падліку галасоў”.

Людміла Дзенісенка таксама адзначыла, што ў Брэсцкую выбарчую камісію гэтым разам не ўключылі ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый (акрамя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у выбаркам не трапілі сябры Партыі БНФ, БСДП (Грамада) і АГП), затое там ёсць вылучэнец лаяльнай да ўладаў Камуністычнай партыі Беларусі. Па словах Дзенісенкі, ёсць адчуванне, што прадстаўнікоў апазіцыі праігнаруюць і падчас фармавання ўчастковых камісій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international