Магілёўская міліцыя шукае другога арганізатара акцыі «Стоп падатак»

2013 2013-12-31T21:33:08+0300 2013-12-31T21:33:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-padatakk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта стала вядома з рапарта маёра Зайцава, які быў накіраваны на імя першага намесніка начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Кавальчука.

Копія рапарта патрапіла да магілёўскіх праваабаронцаў. З яе вынікае, што акрамя актывіста АГП Антона Касцова каардынатарам групы «Стоп падатак» (паводле міліцыі) выступае магілёвец Аляксандр Сімановіч.

Менавіта ён стварыў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» групу «Стоп страх» для каардынацыі дзеянняў удзельнікаў несанкцыяванага мерапрыемства «Стоп падатак».

Нагадаем, што на Антона Касцова 26 снежня быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за парушэнне парадка арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў. У той жа дзень суддзя Кастрычніцкага раённага суда Алена Селядцова прыгаварыла актывіста да трох сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international