У Жодзіне сфармавана 36 выбарчых акругаў

2013 2013-12-30T07:45:16+0300 2014-01-09T13:41:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-vybary-2013-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне па фарміраванні Жодзінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Паседжанне па фарміраванні Жодзінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

На першым паседжанні Жодзінскага гарвыбаркама, якое адбылося 27 снежня было абранае ягонае кіраўніцтва и зацверджаны прапанаваныя выканкамам межы выбарчых акругаў. 

Пасля дазволу, атрыманага ад каардынатара выбарчай кампаніі, першага намесніка старшыні Жодзінскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Юрыя Шарага, сакратарка Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі Тацяна Краўцэвіч дала магчымасьць праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму азнаёміцца з поўным тэкстам унесенага на разгляд камісіі прадстаўлення па выбарчых акругах у горадзе. 

У адпаведнасці з прынятым на першым паседжанні камісіі дакументам у Жодзіне на мясцовых выбарах, якія плануецца правесці 23 сакавіка 2014г., будзе сфармавана 36 выбарчых акругаў.

Як удакладніў на паседжанні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі першы намеснік старшыні гарвыканкаму Юры Шары, за апошні год з гораду выехала 350 жыхароў, прыехала таксама 350 чалавек (яны ў асноўным прыбылі з іншых гарадоў краіны, а таксама з краінаў СНД).  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international