Слуцкую актывістку аштрафавалі за паказ фільму пра Слуцкі збройны чын

2013 2013-12-23T16:36:34+0300 2013-12-23T16:36:34+0300 be

На 20 базавых велічынь (2 мільёна 600 тысяч рублёў) аштрафаваная судом Слуцкага раёну актывістка Зінаіда Цімошак паводле артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».

Падставай для гэтага сталася спроба правесьці кінапрагляд дакумэнтальнай стужкі «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысьвечанай Слуцкаму збройнаму чыну, у доме культуры вёскі Казловічы 23 лістапада, паведамляе радыё «Свабода».

Прагляд быў прымеркаваны да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Удзел у імпрэзе прымала гісторык Ніна Стужынская, адна з аўтарак фільма. Аднак мясцовыя міліцыянты сарвалі кінапрагляд: затрымалі удзельнікаў, правялі допыты ўдзельнікаў імпрэзы, а на арганізатарку Зінаіду Цімошак склалі адміністрацыйны пратакол. На знак пратэсту загадчык дому культуры вёскі Казловічы Аляксандар Туміловіч пакінуў сваю пасаду.

19 сьнежня падчас суду Аляксандар Туміловіч заявіў:

«Гэта фільм пра Слуцкае паўстаньне, які быў паказаны па АНТ, з камэнтаром гісторыка. Я пагадзіўся, прапанаваў маленькую залю, на 25-30 чалавек. У мяне ёсьць такая форма працы, як сустрэча зь цікавымі людзьмі. Тым больш што крамолы я ня бачу, бо фільм быў паказаны па дзяржаўным тэлеканале. З начальствам на той момант я ня мог зьвязацца, і ўзяў на сябе адказнасьць за дазвол. Да 3 гадзінаў 23-га яны прыехалі, я пазнаёміўся зь Зінаідай Цімошак і Нінай Стужынскай. Потым людзі пайшлі. А празь некалькі хвілінаў зьявіўся і АМАП».

Аднак судзьдзя Сьвятлана Пастухова не прыслухалася да словаў сьведкі і прызнала Зінаіду Цімошак вінаватай.

Пра віну Цімошак Туміловіч кажа: «А пры чым тут яна, калі я яе запрасіў?»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international