Баранавічы: віншаванні палітвязням з надыходзячымі святамі

2013 2013-12-22T17:33:01+0300 2013-12-22T17:33:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-pashtouki-palitviazniam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты 21 снежня адправілі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым, Калядамі і надыходзячым Новым 2014 годам Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенка і Андрэю Гайдукову.

У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што хутка “загляне сонца і ў наша ваконца”. Таксама праваабаронцы і грамадскія актывісты выказвалі спадзяванне, што надыходзячы Новы 2014 год спраўдзіць мары ўсіх палітвязняў пра вызваленне.

– У сувязі з тым, што палітвязні Васіль Парфянкоў і Уладзімір Яроменак толькі-толькі памянялі сваё месцазнаходжанне, то вырашылі паслаць ім каляровыя паштоўкі з надыходзячымі святамі непасрэдна перад Новым 2014 годам, – адзначыў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international