У апаганьваньні помніка Чабатарову ў Бабры міліцыя падазрае мастака Алеся Пушкіна.

2007 2007-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі год запар з 8 на 9 траўня ў мястэчку Бобр (Крупскі раён) невядомыя псуюць помнік герою Савецкага Саюзу Васілю Чабатарову. Летась помнік аблілі чорнай фарбай і зрабілі надпіс «Далоў расейскіх акупантаў зь дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!» У мастака Алеся Пушкіна быў зроблены ператрус, канфіскаваныя часопіс «ARCHE», газэты «Наша Ніва» і «Беларуская салідарнасьць», брашуры Зянона Пазьняка. Сам мастак 3 сутак правёў у пастарунку ў Крупках, хоць віну яго так і ня здолелі давесьці.

Сёлета 8 траўня невядомыя зьбілі верх пліты і зорку з помніку СМЕРШаўцу. Алесь Пушкін ізноў апынуўся пад падазрэньнем крупскіх міліцянтаў. Маёр міліцыі Аляксандар Кішкурна ды прапаршчык Павал Голубеў наведаліся да яго з допытам. Паводле словаў міліцыянтаў, мясцовыя людзі сказалі, што такое мог зрабіць толькі Пушкін. Мастак толькі што вярнуўся з Польшчы, у чым, пабачыўшы адзнакі ў яго пашпарце, змаглі ўпэўніцца міліцыянты. Ён патрабаваў складаньня пратаколу па беларуску, аднак міліцыянты не задаволілі яго патрабаваньне. Прэтэнзіяў да А. Пушкіна ў супрацоўнікаў міліцыі няма, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international