Акцыя «Стоп-падатак» у Менску (аднаўляецца)

2013 2013-12-20T17:32:04+0300 2013-12-20T19:26:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-padatak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі збіраюцца выехаць на цэнтральныя плошчы і праспекты гарадоў, у знак пратэчту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных  сацыяльных сетках.

Найперш кіроўцам прапануецца рушыць у бок галоўных вуліц. Апынуўшыся ў асноўным патоку, роўна а 18-й гадзіне запавольваць рух, пачынаць сігналіць. Па магчымасці імітаваць паломкі і аварыйнае спыненне аўтамабіля. Пры ўзьнікненні канфліктных сытуацый з праваахоўнымі органамі і асобамі ў цывільным — дапамагаць калегам, фіксуючы спрэчныя моманты на фота і відэа.

Напярэдадні ДАІ (Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі)папярэдзіла аўтааматараў пра адміністрацыйную адказнасць за перашкоды дарожнаму руху.

17-25. Як паведамляюць валанцёры, супрацоўнікі ДАІ стаяць уздоуж праспекта Незалежнасці, пачынаючы ад ад пл. Калініна. На пл.Коласа таксама ДАІ. Каля плошчы Перамогі стаіць эвакуатар.

17-40. На Кастрычнiцкай стаяць цiхары ў цывільным, у групах па 2-3 чал, з камерамi.

17-46. Узровень пробак па Яндэкс-мапе - 6 балаў, пакуль звычайна для вечара пятнiцы. ДАI з рэгулiроўшчыкамі таксама на пл.Незалежнасцi.

17-53. Да пад'езду да пл.Незалежнасці аўтобусамі перагароджаная адна з палос руху. Узровень пробак у цэнтры Менска – 7 балаў, што вышэй на за звычайную норму пятніцы. Аўтамабілі пачынаюць запаволена рухацца на аварыйках.

18-05. Аўтамабілісты пачынаюць сігналіць, Сстановяцца з паднятымі капотамі.

18-11. Ад Цырку і да плошчы Перамогі — усе суцэльна сігналяць.

18-20.  Машыну з паднятым капотам каля Палацу прафсаюзаў адагналі на пешаходную частку, нумар машыны 3037, людзі сталі на Кастрычніцкай уздоўж праспекта, пляскаюць у далоні.

18-30. ДАІ не пускае на праспект машыны з суседніх вуліц, іх прымушаюць ехаць у іншы бок.

18-30. Каля плошчы Перамогі міліцыя затрымала Аляксандра Францкевіча і 3 дзяўчат, піша ў Twitter Belhelcom ‏@Belhelcom

18- 44. Шмат спецназу каля праезнай часткі, яны адцясняюць людзей да метро, паведамляюць карэспандэнткі «Нашай Нівы».

 
18-50. Ігар Карней: Супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўвогуле рух па праспэкце Незалежнасьці ад перакрыжаваньня з вуліцай Казлова да плошчы Перамогі. Усіх паварачваюць на праспэкт Машэрава. А з плошчы Перамогі рух у напрамку Якуба Коласа працягваецца.

18-45. З боку прафсаюзаў АМАП каля 20 чал. бягуць на натоўп. АМАП пачынае ацціскаць людей.

18-45. Да назіральнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, спыталі што і навошта яны тут робяць

18-51. Да станцыі метро «Кастрычніцкая» падагналі аўтазак МАЗ. http://nn.by

19-25. Акцыя практычна завершаная. Па звестках праваабаронцаў ёсць затрыманыя сярод мінакоў. 

20 снежня у Менску на пл. Кастрычніцкай.
Амап перакрывае рух пал час акцыі "Стоп-падатак".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international