Партыі БНФ і АГП атрымалі Ўзнагароду Дэмакратыі й правоў чалавека ад нарвэскай партыі Hoyre

2007 2007-05-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завяршылася праца Зьезду Кансэрватыўнай партыі Нарвэгіі Hoyre. На гэтым зьезьдзе ўпершыню была ўручаная Ўзнагарода Дэмакратыі й правоў чалавека імя Sjur Lindebraekke (ён быў лідэрам Hoyre з 1962 пa 1970 гг.). Узнагароду атрымалі Партыія БНФ і АГП. Старшынём незалежнага журы, якое выдае Ўзнагароду, ёсьць Jo Benkow, лідэр Hоyre з 1980 пa 1984 гг., бацькі якога паходзяць зь Беларусі. Aд імя Партыяў БНФ i АГП узнагароду атрымаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Узнагароду ўручыла Erna Solberg, цяперашні лідэр Hoyre.

"Атрыманьне Ўзнагароды ёсьць вялікім гонарам для нас, - сказаў Аляксей Янукевіч падчас уручэньня ўзнагароды. - Безумоўна, гэтая Ўзнагарода належыць ня партыям як структурам, aле нашым актывістам, якія ў сваіх рэгіёнах кожны дзень у сапраўды складаных умовах змагаюцца зa свае каштоўнасьці й перакананьні, змагаюцца зa svabodu. My sapraudy scyra udziacnyja za тую ўвагу, штo Hoyre надае сытуацыі ў Беларусі, i зa вашую падтрымку. Я хачу запэўніць вас, штo пасьля таго, як мы здолеем вярнуць Беларусь нa шлях свабоды, Народ Нарвэгіі атрымае ў асобе Беларусі надзейнага партнэра й сябра".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international