Максім Вінярскі абвесціў галадоўку з нагоды арышту

2013 2013-12-20T12:50:00+0300 2013-12-20T12:56:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

20 снежня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня пакарала Максіма Вінярскага адміністратыўным арыштам на 15 сутак за пікет салідарнасці з Майданам, які ладзіўся ля амбасады Украіны ў Мінску 30 лістапада.

Суд прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку правядзення альбо арганізацыі масавага мерапрыемства).    

Актывіст папрасіў суд адтэрмінаваць выкананне пакарання на месяц з прычыны хваробы яго маці. 

На знак пратэсту супраць рашэння суддзі Вікторыі Шабуня Максім Вінярскі абвесціў галадоўку.

***

20 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся суд над Максімам Вінярскім. Гэта чарговы пераслед за пікет ля амбасады Украіны ў Мінску 30 лістапада.

Суддзя - Вікторыя Шабуня. 

Увечары 19 снежня Максім Винярскі быў затрыманы разам з актывісткай Наталляй Гарачка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Падставай для затрымання стала тое, што Наталля ставіла знічку пад Чырвоным касцёлам з нагоды трэцяй гадавіны падзеяў Плошчы-2010, а Максім гэтым часам рабіў фотаздымкі. Іх даставілі ў РАУС Маскоўскага раёна. Праз некаторы час Наталлю адпусцілі, а Максіма перавялі ў Цэнтральны РАУС, дзе склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет пад украінскай амбасадай. 

Нагадаем, што за салідарнасць з украінскім Майданам суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня 12 снежня пакарала штрафам актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллю Дабратвора. Яго абвінавацілі па арт. 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international