Алесь Бяляцкі: “Тутэйшыя” існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з беларускім рухам

2013 2013-12-18T13:43:08+0300 2013-12-18T13:43:08+0300 be

Праваабаронца Алеся Бяляцкі ў зняволенні працягвае працу над кнігай публіцыстыкі. У кнізе будуць змешчаныя шматлікія артыкулы і інтэрв’ю пра праваабарончую дзейнасць, а таксама ўспаміны пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-ыя гады, Адным з лідараў гэтага супраціву быў Алесь Бяляцкі.

Пад уплывам папярэднікаў у 80-я гады ўзнік моладзевы рух беларускага культурнага супраціву.

- Напачатку 80-ых гадоў. Прыйшло новае пакаленне, - распавядае Алесь Бяляцкі. - Тыя, хто былі перад намі, нарадзіліся ці адразу пасля вайны, ці яшчэ перад вайною, ці падчас  вайны - пакаленне Пазняка.

З !988 году Алесь Бяляцкі быў старшынём Аб’яднання маладых літаратараў “Тутэйшыя”.

Пра ролю “Тутэйшых” Алесь Бяляцкі піша ў лісце ад 6 снежня 2013 года:

- “Тутэйшыя” узніклі ды існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з тагачасным беларускім рухам. Мы былі натуральнай часткай гэтага руху і не існавалі ў ізаляцыі. І сувязі гэтыя былі ў сотнях гаворак, сустрэчаў, кантактаў, сумесных імпрэзах. І ў гэтым яшчэ грамадская і нацыятворчая роля “Тутэйшых” – яны кшталтаваліся самі і нацыянальна і духоўна кшталтавалі іншых – закладалі тыя ідэяі якія вырашаюцца і ніяк не вырашацца апошнія чвэрць стагоддзя (6 снежня 2013 года, Бабруйск, ІК-2).

Выданне кнігі публіцыстыкі Алеся Бяляцкага плануеццца ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international