ЛІКВІДУЮЦЬ «ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»!!! МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ПАДАЛО ЗЫСК НА ЛІКВІДАЦЫЮ ПРАВААБАРОНЧАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

2003 2003-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд прыняў да разгляду зыск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі буйнейшай у Беларусі праваабарончай арганізацыі -- Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна”. Зыск падпісаны асабіста міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым 2 верасьня.
Распараджальнае паседжаньне «у парадку падрыхтоўкі справы да судовага паседжаньня» адбудзцца 23 верасьня ў 10.00 у будынку Вярхоўнага суда (г. Мінск, вул. Леніна, 28). Справу аб ліківдацыі «Вясны» буде весьці судьдзя Вярхоўнага суда В. Г. Кулік.
Падствавы для ліквідацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна» выглядаюць даволі блытанымі і непераканальнымі:

 парушэньні правілаў вядзеньня справаводзтва; пры рэгістрацыі аб’яднаньня ў 1999 годзе былі прадстаўленыя дакументы, якія быццам бы ня маюць юрыдычнай сілы. Чаму ж тады Мінюст у 1999 годзе пры такіх абставінах зарэгістраваў праваабарончую арганізацыю, а потым пры правядзеньні трох (!!!) праверак на працягу наступных гадоў не заўважаў дадзенага “парушэньня”?
 нявыплату сябрамі арганізацыі, насуперак патрабаваньням Статута, сяброўскіх складак;
 парушэньне патрабаваньняў выбарчага заканадаўства (маецца на ўвазе Пастанова Цэнтральнай камісіі ад 8 верасьня 2001 году, калі назіральнікаў ад Праваабарончага цэнтру “Вясна” пазбавілі магчымасьці назіраць за ходам прэзідэнцкіх выбараў).
 парушэньні пры стварэньні рэгіянальных аддзяленьняў, а таксама тое, што не створаная Мінская гарадзкая арганізацыя.
 Зварот у Вярхоўны суд аб прадастаўленьні і абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія не зьяўляюцца сябрамі “Вясны”.

Паводле Міністэрства юстыцыі, нават рэгістрацыя “Вясны” ў 1999 годзе, якую праводзіў мінюст, адбывалася з парушэньнямі – на думку чыноўнікаў, на той час колькасьць заснавальнікаў “не дацягвала” да той, якая патрэбная пры рэгістрацыі аб’яднаньня рэспубліканскага ўзроўню.
Кіраўнік Сыстэмы калектыўнай абароны Асамблеі НДА Беларусі Юры Чавусаў лічыць, што “частка з гэтых прэтэнзіяў грунтуецца на матэрыялах шматлікіх праверак, што праводзіліся апошнім часам у “Вясне” і яе рэгінальных аддзяленьнях, а частка прадстаўляе сабою плод руплівага шматгадовага назапашваньня “кампрамату” на праваабаронцаў. Хутчэй за ўсё, мінюст проста выканаў замову, якая сыходзіла зь іншых стурктураў”. На думку юрыста, падача органамі юстыцыі зыску аб ліквідацыі – “найбольш жорсткі сродак уціску на няўрадавыя арганізацыі. Сам факт падачы такога зыску ставіць на аб’яднаньні крыж – суды ніколі ня йдуць супраць сваіх калегаў з мінюста”.
На сёньняшні дзень вядома, што 23 верасьня ў 10 гадзін раніцы ў Вярхоўным суддзе адбудзецца сумоўе ісца і адказчыка з судзьдзёй. У выніку гэтай размовы і будзе вызначаная дата першага судовага паседжаньня па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна”.
Інфармацывйны аддзел Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international