Мазыр: актывісту прафсаюза РЭП пагражаюць звальненнем з працы

2013 2013-12-17T06:57:09+0300 2013-12-17T06:57:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nazdra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Наздра

Павел Наздра

Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра Паўлу Наздру пагражаюць звальненнем з працы. Праблемы па працы ў яго пачаліся тады, калі кіраўніцтву стала вядома аб стварэнні ў красавіку 2013 года Мазырскай гарадской адасобленай прафсаюзнай групы прафсаюза РЭП і аб прызначэнні Паўла Наздры кіраўніком гэтай групы.

«Да мяне на працы сталі ставіцца перадузята, але падстаў да звальнення не было, паколькі я вопытны і кваліфікаваны працаўнік, працую ў ЖЭУ больш за чатыры гады , нараканняў на якасць выкананых работ ніколі не было», - патлумачыў актывіст.

Па яго словах, у ліпені 2013 года, калі ён быў у адпачынку, яму патэлефанавалі з працы і сказалі, што яго звальняюць па артыкуле. Пры гэтым не маглі патлумачыць прычыны. Калі ён выйшаў з адпачынку, з яго запатрабавалі тлумачальную запіску. Аказалася, што яго абвінавацілі ў выкананні платнай бытавой паслугі і прысваенні 40000 беларускі рублёў. Але дадзеную паслугу ён жыхарам не аказваў, аднак у часопісе выканання заявак дыспетчар напісала яго прозвішча, хоць роспісаў аб выкананні заяўкі не было.

«Тады я напісаў тлумачальную запіску, і юрысты ГП «Мазырскі райжылкамгас » не знайшлі законных падстаў для яго звальнення. Але ўжо ў жніўні 2013 начальнік ЖЭУ-4 абвінаваціў яго ў крадзяжы шурупаверта «Бош» і пагражаў падаць заяву ў міліцыю. Але заяву ў РАУС не падаў, бо сам разумеў абсурднасць падобных абвінавачванняў», - дадаў Павел Наздра.

Далей – болей. Па яго словах, у лістападзе ў яго запатрабавалі тлумачальную запіску за тое, што ён жыхарам тлумачыў парадак аказання паслуг ЖКГ. «Пісаць тлумачальную я адмовіўся, і начальнік ЖЭУ-4 папярэдзіў, што толькі шукае нагоду, каб мяне звольніць», - зазначыў актывіст.

Ён лічыць, што з ім могуць не падоўжыць кантракт, так як іншых законных падстаў яго звольніць няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international