Івана Шылу выклікаюць у суд на 19 снежня

2013 2013-12-16T08:10:59+0300 2013-12-16T08:10:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Судовыя выканаўцы выклікаюць маладафронтаўца Івана Шылу ў суд Салігорскага раёна на 19 снежня. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі бацькі хлопца. Нагодай для выкліку нібыта сталася запазычанасць актывіста “Маладога Фронту” па штрафах, прысуджаных яму яшчэ ў шаснаццацігадовым узросце. Сам Іван Шыла на дадзены момант знаходзіцца на вучобе ў Польшчы.

Зрэшты, сапраўднай прычынай увагі да маладзёна яго бацькі лічаць чарговую гадавіну паслявыбарчых падзей 19 снежня 2010 года. На іх думку, выклік Івана ў суд пасярод дня менавіта ў гэтую дату з’яўляецца прэвентымным захадам. Такім чынам  улады спрабуюць перашкодзіць іх сыну прыняць удзел у магчымых акцыях пратэсту ў сталіцы. Бацькі хлопца адзначыць, што на павестцы ад судовага выканаўцы акрамя стандартных дадзеных утрымліваецца рукапісны допіс пра “арышт на 15 сутак у выпадку няяўкі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international