Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімца Алеся Масюка

2013 2013-12-12T21:36:53+0300 2013-12-12T21:36:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masiuk-aes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

Калегія Гарадзенскага абласнога суда 11-га снежня не задаволіла скаргу слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка, якую ён падаў на рашэнне Слонімскага раённага суда. У верасні бягучага года Масюк падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам з намерам правесці 29 верасня пікет. Мэтай пікету было публічнае выказванне грамадзянамі з выкарыстаннем транспарантаў і плакатаў групавых інтарэсаў за роўныя ўмовы дзейнасці СМІ. А менавіта за права жыхароў Слонімскага раёну свабодна афармляць падпіску на “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і магчымасць свабодна яе купляць ў кіёсках “Белсаюздруку”. Слонімскі райвыканкам адмовіў актывісту. Тады Масюк аспрэчыў рашэнне чыноўнікаў у раённым судзе. Аднак суд 24 кастрычніка прыняў рашэнне пакінуць скаргу заяўніка без задавальнення, палічыўшы, што з боку райвыканкама парушэнняў закона не было. А зараз абласны суд праявіў “карпаратыўную непахіснасць”.

Варта падкрэсліць факт, што, пачынаючы з 2004 года, мясцовыя ўлады па розных надуманых прычынах адмаўляюць слонімцам у праве праводзіць масавыя мерапрыемствы. Алесь Масюк, Іван Шэга, Іван Бедка, Віктар Марчык і іншыя грамадскія актывісты падавалі некалькі дзесяткаў заявак у выканкам, але чыноўнікі ўпарта адмаўляюцца забяспечваць канстытуцыйныя правы грамадзян на мірныя сходы і выказванне меркаванняў.

У такой сітуацыі Алесь Масюк намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international