Брэст: дэпутаты гарадскога Савету праігнаравалі звароты выбаршчыкаў

2013 2013-12-11T11:24:51+0300 2013-12-11T11:24:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У тэрмін, вызначаны Законам “Аб зваротах грамадзян”, каля сарака народных абраннікаў не адказалі на запыты, якія былі дасланыя ім сябрамі грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.

Як нагадаў адзін з актывістаў “Сацыяльнага офіса” Юрый Жыдовіч, дэпутатаў прасілі распавесці, колькі разоў яны ладзілі сустрэчы з выбаршчыкамі, у якой форме адбываліся справаздачы народных абраннікаў, якім чынам яны апавяшчалі грамадзян пра месца, дату і час правядзення такой справаздачы.

Ігнараванне гэтых зваротаў актывісты грамадскай ініцыятывы лічаць парушэннем закона, бо дэпутаты мусілі даць адказ на працягу 15-дзён. Заканадаўства дазваляе працягнуць гэты тэрмін да аднаго месяца, калі пытанне патрабуе дадатковага вывучэння, але пры гэтым тыя, каму накіраваны зварот, павінны праінфармаваць аб гэтым аўтараў звароту.

Нагадаем, што лісты да дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета былі накіраваныя сёлета 12 лістапада ў рамках кампаніі “Народны кантроль”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international