У Дзень правоў чалавека апазыцыянэру падарылі штраф

2013 2013-12-10T15:54:01+0300 2013-12-10T15:54:01+0300 be

10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

У судзе Шыцікаў заявіў, што злачынная тая ўлада, якая перасьледуе людзей за ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Эмацыйную прамову актывіста судзьдзя Шаўчэнка ня стала слухаць.

У выніку Шыцікава прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага вулічнага шэсьця.

3 лістапада гомельскія дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на 9 кілямэтры Чарнігаўскай шашы — усклалі вянкі й кветкі да пакутнага крыжа з таблічкай: «Адно зь месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкай дыктатуры ў пэрыяд 1919-1940 г.». Уладзімер Шыцікаў ішоў да крыжа зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Жалобную працэсію здымалі на відэа людзі ў цывільным з прыпаркаваных непадалёк аўтамашынаў. Не адставалі яны ад актывістаў і ў лесе, дзе гамельчукі прыбіралі яшчэ два месцы масавых растрэлаў энкавэдыстамі мірных жыхароў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international