11 снежня Уладзіміра Яроменка возьмуць пад варту

2013 2013-12-09T14:50:44+0300 2013-12-09T14:50:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Сёння Уладзiмiру Яроменку паведамiлi дзень яго змяшчэння пад варту. 11 снежня ён павінен з'явіцца ў Першамайскiм РАУС з рэчамi. Адтуль яго даставяць ў турму на Валадарскага.   

Па словах актывіста, ён не будзе абскарджваць прысуд, бо гэта зацягнецца на працяглы час, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Нагадаем, 20 жніўня2013 году актывіст быў асуджаны на тры месяцы арышту за парушэнне правіл прэвентыўнага нагляду.

Уладзімір Яроменак — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

Над ім устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго Яроменак трапляў у суд двойчы. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013-га — на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду. 

Дзеянні ўлад у дачыненні да Яроменка праваабаронцы расцэньваюць як палітычна матываваны націск.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international