Пінскія інваліды падтрымалі сябра, які судзіцца з нацыянальным аэрапортам “Мінск-2”

2013 2013-12-08T17:40:41+0300 2013-12-10T12:13:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/makarchuk-invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтая справа тычыцца разбіральніцтва наконт таго, як інваліда Яўгена Шаўко з парушэннямі нормаў даставілі да самалёта, што пагражала яго жыццю і здароўю, а таксама нанесла маральную шкоду.

Як паведаміла кіраўнік пінскай гарадской арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў Алена Макарчук парталу http://media-polesye.by, яна асабіста таксама зведала пакуты, калі карысталася паслугамі мінскага аэрапорта. Год таму дзяўчына лётала па запрашэнні партнёрскай арганізацыі ў ЗША і сутыкнулася з непаразуменнем з боку супрацоўнікаў аэрапорта ў сталіцы Беларусі. “Яны спачатку не ведалі, што са мною рабіць, - узадвае Алена. - Хвілін 40 раіліся аб нечым, а потым выклікалі машыну хуткай дапамогі і на ёй павезлі мяне да самалёта. Перад трапам мяне перасадзілі ў нейкі зэдлік на колах і панеслі на борт. Мне было вельмі страшна, бо на гэтым зэдліку не было ніякіх рамянёў бяспекі, і я баялася зваліцца з яго. А потым, калі цябе нясуць на руках, гэта падкрэслівае тваю бездапаможнасць. Гэтыя людзі не разумеюць, што такім чынам яны зневажаюць маю чалавечую годнасць…Цікава, што калі я вернулася на радзіму, беларусы спыталіся, ці можа, я хоць крыху магу рухацца і сама паціху вылезу...”

Па словах Макарчук, у аэрапорце нямецкага Франкфурта-на-Майне не ўзнікала ніякіх пытанняў: там ёсць адмысловы пад’ёмнік, які паднімае ці апускае інваліда ў ягонай калясцы. Падобныя прыстасаванні існуюць і ў амерыканскіх аэрапортах. “У цывілізаваных краінах ніхто не робіць трагедый са стасункаў з інвалідамі – там да іх ставяцца як да звычайных грамадзян, а гэта вельмі важна,” – кажа кіраўнік пінскай гарадской арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў.

Відэазварот Алены Макарчук меркавалася праглядзець як паказанні сведкі ў час судовага разбіральніцтва ў справе Шаўко, аднак суд адхіліў гэтую прапанову і прызначыў экспертызу крэслаў, з дапамогай якіх у аэрапорце дастаўляюць інвалідаў. На гэты час у судзе абвешчаны перапынак.

 

Фота з сайта http://pmo.by/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international